Персанальная мастацкая выстава Наталлі Антонавай «Гутарка з садам»


Паважаныя сябры! З 28 чэрвеня па 23 ліпеня 2023 года ў Гарадской выставачнай зале праходзіць персанальная выстава мастачкі Наталлі Антонавай "Гутарка з садам".

28 чэрвеня ў 17 гадзін у малой Гарадской выставачнай зале адбылося адкрыццё персанальнай выставы Наталлі Антонавай «Гутарка з садам». У экспазіцыі прадстаўлена больш за 25 жывапісных і графічных твораў, галоўным героем якіх стаў стары сад мастачкі. Дрэвы, кветкі, травы і ўсе істоты, якія насяляюць сад, становяцца крыніцай натхнення і расказывают аб таямнічым, складаным, загадкавым свеце, у якім чалавек — толькі невялікая дэталь пазла светабудовы.

Біяграфія: Наталля Антонава нарадзілася ў Бабруйску, з 8-гадовага ўзросту жыла і вучылася ў Мінску, дзе скончыла школу і МРТІ (цяпер БДУІР). Уся асноўная працоўная дзейнасць Наталлі прайшла ў сферы IT. Прафесійнай мастацкай адукацыі не мае.

У 2012 годзе наведала арт-майстэрню, дзе пачала пісаць алеем. З гэтага часу Наталля-актыўны ўдзельнік выстаў і пленэраў. Гэтая выстава - чацвёртая персанальная ў яе мастацкай біяграфіі.

Важнай падзеяй у біяграфіі Наталлі стаў пераезд разам з мужам з Мiнска ў Жодзіна ў прыватны дом у 2014 годзе. З той пары стары сад і яго наваколлі - невычэрпная крыніца творчага натхнення.

Піша алеем, акрылам і тэмперай, займаецца графікай і змяшанымі тэхнікамі (друкаваная графіка, алоўкі, пастэль, гуаш), працуе ў тэхніцы акварэлі.

Член Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Еўразійская Мастацкая садружнасць" з 2020 года.

Час працы выставы:
28.06.2023 - 23.07.2023.
серада-пятніца: 11.00-19.00
субота-нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак, аўторак: выхадныя.

Кошт білетаў:

  • 1,20 р. - дарослы;
  • 2,50 р. - дзіцячы.

Кошт экскурсіі:

  • 4,00 р. - для дзяцей;
  • 8,00 р. - для дарослых.

Месца правядзення:
Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б.

Запрашаем на выставу!

Даведкі па тэлефоне: 8(01775)6-63-68

552