Персанальная мастацкая выстава Валянціна Прыешкіна «У крыніцы»


Паважаныя аматары мастацтва! 18 жніўня а 17 гадзіне адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Валянціна Рыгоравіча Прыешкіна "У крыніцы"! Яго карціны дзівяць маштабам гістарычных тэм і таемным філасофскім сэнсам! На палотнах пераплятаюцца прадстаўнікі роду Радзівілаў і грэчаскія антычныя героі. Запрашаем усіх!

Выстава будзе дзейнічаць да 11 верасня.
Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх.

Час працы:
серада-пятніца: 11.00-19.00
субота-нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак-аўторак: выхадныя

Кошт білетаў:
1,20 руб. - для дзяцей (7-17 гадоў),
2,50 руб. - для дарослых.
Бясплатна для дзяцей да 7 гадоў.

Кошт экскурсіі:
4,00 руб. - для дзяцей,
8,00 руб. - для дарослых.

Старонкі біяграфіі: Валянцін Прыешкін нарадзіўся ў г.Бабруйску. Беларускі мастак дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 г. Працуе ў галіне мастацкай керамікі. Аўтар дэкаратыўных кампазіцый “Жнівень” (1979 г.), “Кветкі” (1980 г.), “Лісты з блакнота” (1981 г.), “Горад на пяску” і “Падарункі дзядькі Антося” (1983) і інш. Выканаў дэкаратыўнае пано для інтэр’ера рэстарана “Планета” ў Мінску, дэкаратыўнае пано, скульптуру і кафлю для інтэр’ера аптэкі № 137 у Барысаве (усе 1979 г.), дэкаратыўныя скульптуры для залы камернай музыкі (1983 г.) і дэкаратыўную пластыку ў кафэ “Батлейка” ў Мінску (1986 г.), рэстарана “Мінск” у г. Патсдам (ГДР, 1977) і інш. Жыве ў Мінску.

Даведкі па тэл.: 8(01775)6-63-68

214